3D ДРУК НА ЗАМОВУ

Выраб невялікіх дэталяў і фігурак з плястыку


3D ДРУК - тэхналёгія стварэньня аб'ёмных рэчаў на 3D прынтары. У прапанаваным Вам FDM мэтадзе 3D друку плястыкавая нітка праходзіць праз сапло, топіцца й наносіцца на паверхню тонкімі гарызантальнымі слаямі, звычайна таўшчынёй ад 0.06 да 0.2 мм. Так паслойна ствараецца патрэбная форма.
Вы можаце замовіць друк на 3D прынтары дэталі мэханізму (напрыклад шасьцярні), прататыпу, макету, элемэнта мэблевай фурнітуры, дэкаратыўнай фігуры, падстаўкі, накрыўкі, заглушкі ды многага іншага.

Можна надрукаваць мадэль максымальным памерам 216х216х203 мм.

Прыклады работ глядзеце ў INSTAGRAM

ТЫПЫ ПЛЯСТЫКАЎ:

ПЛА (поліляктыд) - экалягічна чысты плястык на аснове кукурузнага крухмалу або цукровага трысьнёгу. Пачынае дэфармавацца пры тэмпэратуры 60 °C. Гладкі й бліскучы, падкрэсьлівае эстэтыку мадэлі.
АБС (акрыланітрынбутадыенстырол) - тыповы тэрмаплястычны палімер, пругкі, вільгацетрывалы. Пачынае дэфармавацца пры тэмпэратуры 100 °C. Не ўжываецца для харчовых мэтаў.
АСА (акрыланітрыл стыролакрылат) - па ўласьцівасьцях падобны да АБС плястык, у дадатак трывалы да ўльтрафіялету (не жаўцее пад сонцам). Можа выкарыстоўвацца знадворку.
Нэйлён (поліамід) - моцны, надзейны, трывалы да цярця й да разрыву матар'ял. Найлепш за астатанія матар'ялы пасуе для дэталяў з рэгулярнай фрыкцыяй (шасьцярні, зашчоўкі ды інш.). Крыху гнуткі.
ПК (полікарбанат) - моцны, цьвёрды, ударатрывалы (часта выкарыстоўваецца ў куленепрабіўным шкле), а таксама трывалы да ўзьдзеяньняў розных рэчываў і надвор'я. Вытрымвае тэмпэратуру да 110 °C.
ТПС (тэрмаплястычны суполіэстэр) - элястычны гумападобны матар'ял. Трывалы да сьціраньня, узьдзеяньня аліваў, шмаравідлаў. Можа выкарыстоўвацца для вырабу пракладак, ушчыльненьняў. Прыдатны для знадвонага карыстаньня.
У наяўнасьці бываюць і іншыя тыпы пластмасы. Памагу падабраць пад любую патрэбу.
Выкарыстоўваюцца толькі якасныя матар'ялы ад эўрапейскіх і японскіх вытворцаў.

Кошт друку за 1 грам
пры вышыні слою:

0.20 мм - 0.50 рублёў;
0.15 мм - 0.70 рублёў;
0.10 мм - 0.90 рублёў;
0.06 мм - 1.50 рублёў;
Мінімальны кошт замовы - 20 рублёў.

На вялікія замовы мажлівыя зьніжкі!
Танчэйшы слой - прыгажэйшы друк
таўшчыня слою FDM 3D друк
Для нагляднай ацэнкі якасьці друку магу бясплатна раздрукаваць частку Вашай мадэлі.

Калі ў Вас няма файлу мадэлі то паслугі 3D мадэляваньня аплочваюцца асобна па дамоўнай цане. 3D мадэляваньне можа быць бясплатным пры вялікіх аб'ёмах друку.

Вы таксама можаце знайсьці 3D мадэль для друку па спасылках:
thingiverse
yeggi
youmangine
3D today
pinshape
Zortrax
threeding

Аплата:

- праз сыстэму АРІП;
- накладным плацяжом;
- банкаўскай карткай анлайн;
- гатоўкай (пры самавывазе);
- пераводам на разьліковы рахунак (для юрыдычных асобаў і ІП);

Падрабязьней пра аплату
Webpay

Дастава:

- дастава поштай па Беларусі:
- стандартная:  бясплатная, 1-3 працоўныя дні;
- экспрэс: 8 рублёў, 1 працоўны дзень кур'ерам у рукі;
- міжнародная паштовая дастава: тэрміны й кошты розныя, вызначаюцца індывідуальна;
- самавываз;

У выпадку калі Вы зь нейкай прычыны не атрымалі аплочаны тавар, калі ласка, зьвяжэцеся з мною любым зручным для Вас спосабам.
Тэлефон і мэсэнджэры
+375 29 524 98 07
імэйл
3ddrukby@gmail.com
лякацыя
г. Кобрынь, вул. Чкалава 103
ІП Паленік Сяргей Валянцінавіч

УНП: 291447441.
Зарэгістраваны 06.07.2016 Кобрыньскім РВК.
Інтэрнэт-крама 3ddruk.by зарэгістраваная ў гандлёвым рэестры РБ 05.08.2016 № 347363.
Паштовы й юрыдычны адрас:
225306, Рэспубліка Беларусь, Берасьцейская вобласьць, г. Кобрынь, вул. Чкалава 103.

Замовы прымаюцца кругласуткава. Апрацоўваюцца з 10:00 да 18:00.
facebook.com
Instagram.com
Twitter.com